ZROBYM architects
Мы заусёды думаем, што архітэктура гэта не проста сукупнасць форм, гэта адносіны паміж чалавекам, прасторай і часам. Архітэктар, што працуе над праектам, закладае адносіны, што будуць развівацца у кантэксце часу і гісторыі. Адносіны паміж людзьмі і формай у прасторы прыносяць пэўныя пачуцьці, эмацыянальныя перажываньні. Архітэктура нясе думку, ідэю, захаваную ў форме. З гэтай нагоды яе можна параўнаць з паэзіяй.
Наша каманда мае свой уласны погляд на тое, якой павінна быць сапраўдная архітэктура. Нам блізкі простыя формы, што дазваляюць святлу і прасторы стаць нечым матэр'яльным, уплываць на нашы пачуцці. Для нас мае сэнс кантэкст месца, у якім мы працуем. Любая форма павінна не нашкодзіць асяроддзю, а толькі дапоўніць яго. Нам важны адносіны паміж архітэктурай і людзьмі. Архітэктура як музыка, павінна уплываць на пачуцці людзей, што знаходзяцца сярод яе. Як архітэктары, мы разумеем сваё месца у кантэксце гісторыі, з павагай адносімся да таго, што будавалася да нас. Мы імкнемся узяць усё лепшае ад мінулага і дапоўніць яго сучаснымі ідэямі.
Калі думаць такімі пласкасцямі, знікае абмежаванасць. Не важна у якім архітэктурным стылі мы працуем, не важна якога памеру аб'екты мы ствараем, галоўнае каб яны былі разлічаны на людзей, што будуць імі карыстацца.