“Дыярушы” 21 мая – 5 чэрвеня 2015

“Дыярушы” 21 мая – 5 чэрвеня 2015

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус № 4, вул. Каліноўскага, 50а, файе.
Час працы: 9:00-18:00 (выходныя: субота-нядзеля). Уваход вольны.

Урачыстае адкрыццё 21 мая 2015 г. а 10 гадзіне.

Выставачны праект «Дыярушы» прымеркаваны да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай
акадэміі мастацтваў (да 1991 Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут). Галоўная мэта праекту – стварэнне жывой ілюстраванай гісторыі Акадэміі праз асабістыя ўспаміны яе выпускнікоў М.Р. Баразны, В.П. Бартлавай, А.С. Бохан, У.У. Васюка, Э.П. Герасімовіч, В.І. Дамуця, С.А. Жбанкова, У.Л. Зінкевіча, У.А. Мішчанчука, Д.М. Мохава, В.В. Нямцова, У.П. Савіча, В.Ю. Сазыкінай, П.Ю. Татарнікава,
У.А. Тоўсціка, А.У. Шаппо, Я.Ф. Шунейкі.

Абапіраючыся на тэксты ўспамінаў, сабраныя інтэрв'юверамі, сучасныя студэнты паспрабавалі па-свойму інтэпрэтаваць тыя падзеі і час, надзеі і мары сваіх папярэднікаў. Вынікам такога экперыменту сталі жывапісныя і графічныя творы, арт-аб'екты, інсталяцыі, фотаграфіі, выкананыя студэнтамі 1-5 курсаў М.Аніськова, Г.Багрыцэвіч, А.Вярстак, Т.Гарманавай, В.Гроус, К.Кавалёвай, А.Каліцэняй, А.Каробка, У.Кніга, К.Крыштопік, К.Міхнюк, В.Несцярук, К.Пашкевіч, В.Петрушко, Д.Раманенка, У.Сайко, Ю.Сяргейчыкам, В.Хілько, Ю.Шкутнік, Ф.Шурмялёвым, А.Юркевіч, В.Ярэніч і інш.

Спалучэнне візуальных аб'ектаў і тэкстаў ўспамінаў у адной экспазіцыйнай прасторы дазволіла выявіць гісторыю Акадэміі не толькі як набор пэўных гістарычных падзей, а як жывы і няспынны творчы пошук, пераемнасць традыцый і імкенне да новых мастацкіх даляглядаў.

Ідэя: М.Л.Карпянкова, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай академіі мастацтваў

Куратары: Г.Біжык, Т.Кучынскі-Паравы, Ю.Пешына, А.Русакевіч, А.Сацукевіч, В.Шапашнікава - студэнты 2-га курса мастацкага факультэта, спецыяльнасць “мастацтвазнаўства”

Рабочая група:
Г.Быкава, М.Бабко, К.Куніца, К.Крамарэнка, Н.Юзэфовіч, А.Васілевіч, Н.Сямёнава, А.Фанарыкава, Т.Януковіч, М.Дарожка

Выстаўка адбываецца ў межах XLIX Студэнцкай навукова-творчай канферэнцыі
да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

КАНТАКТЫ ДЛЯ ДАВЕДАК: +375 17 3957052, gitm@bdam.by